Ля ўвахода ў "Надзею". Фота з архіва "РГ".

26 красавіка ў дзіцячым цэнтры «Надзея» на Вілейшчыне правядуць мерапрыемствы, прысвечаныя 35-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

– Дзіцячы цэнтр «Надзея» стаў першай спецыялізаванай установай у Беларусі, якая прыняла ў 1994 годзе арганізавана, у складзе груп  (класаў) на цэлую навучальную чвэрць, дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў. Сёння штогод цэнтр прымае на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне каля дзесяці тысяч беларускіх дзяцей. За 26 гадоў з дня афіцыйнага адкрыцця ў ім прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне больш за 120 тысяч дзяцей і дарослых, – расказала карэспандэнту вядучы спецыяліст па сувязях з гарамдскасцю ДРАЦ «Надзея» Таццяна Майсак.

Для дзяцей і з із удзелам 26 красавіка ў цэнтры пройдуць два афіцыйныя мерапрыемствы – мітынг-рэквіем «Чарнобыль – боль краіны маёй» і акцыя «Імянны дом». Падчас акцыі ўрачыста адкрыюць тры дамы, пабудаваныя на базе адпачынку «Вілія».

Арганізатарамі мерапрыемстваў выступаюць таварыства «Жывое партнёрства» і Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея».

У дзіцячым цэнтры «Надзея» дзеці падрыхтавалі паштоўкі ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС

• Текст доступен на языке: Русский