23 красавіка ў межах спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Бяспека» міліцыянеры Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце разам з работнікамі лакаматыўнага дэпо Маладзечна арганізавалі экскурсію для дзяцей.

Спачатку прадстаўнікі АУС на транспарце правялі прафілактычную гутарку з вучнямі сёмых-восьмых класаў Палачанскай школы. А каб інфармацыя пра бяспеку засвоілася лепш, школьнікам паказалі аб’екты чыгункі, убачыць якія можна з адмысловым дазволам.

Дзецям правялі інструктаж і патлумачылі, чаму чыгунка – зона павышанай бяспекі. Паказалі музей лакаматыўнага дэпо.

Гэта адно з найстарэйшых прадпрыемстваў горада – яму 115 год. Большы ўзрост хіба ў станцыі Маладзечна. У музеі дэпо ёсць экспанаты, якія дайшлі з 19 стагоддзя.

Школьнікі пабывалі на ўчастку, дзе праводзяць тэхнічнае абслугоўванне чыгуначнага транспарта, а таксама паказалі кабіну машыніста цягніка. Па чарзе маглі пабываць у ёй і паслухаць пра асаблівасці працы машыніста.

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Бяспека» Маладзечанскі АУС на транспарце праводзіць ад 21 па 23 красавіка.