Фота Аксаны Ярашонак.

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 1735 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1733 чалавекі.

Учора было 1170 выпадкаў, у сераду — 1318.

1735 выпадкаў гэта максімум з 14 лютага.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 350 221 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 340 660 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2 473 чалавекі.

За мінулыя суткі зрабілі 18 225 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 741 652 тэсты.

Мінздароўя дадае, што на 23 красавіка больш за 244 тысячы чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, больш за 84,5 тысячы чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

• Текст доступен на языке: Русский