Суд Маладзечанскага раёна прысудзіў маладзечанцу пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства, пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка ўнутраных спраў і публічная абраза прадстаўніка ўлады.

Прэс-служба Генпракуратуры Беларусі паведаміла, што суд Маладзечанскага раёна прысудзіў 46-гадоваму мясцоваму жыхару, які быў неаднаразова асуджаны, пяць гадоў турмы.

Арткулы абвінавачвання:

  • артыкул 339 «Хуліганства»
  • артыкул 364 «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»
  • артыкул 369 «Абраза прадстаўніка ўлады»

9 жніўня 2020 года на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства мужчына ў нецвярозым стане выказваў пагрозы гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі, а таксама публічна абразіў яго.

15 студзеня 2021 года мужчына ў стане алкагольнага ап’янення ўдарыў шкляной бутэлькай у твар ахоўніка адной з крам у Маладзечне.

Прысуд не набыў законнай сілы, можа быць абскарджаны і апратеставаны ў апеляцыйным парадку.