Фота Настассі Уткінай.

Учора атмасферны фронт выцесніў за межы Беларусі цёплыя паветраныя масы і гаспадарыць стала халоднае паветра. Мінулай ноччу на асобных метэастанцыях краіны назіраўся мокры снег. У выхадныя лепш не стане — паветраныя масы будуць паступаць з акваторыі Нарвежскага мора, паведамілі Tut.by ў Белгідрамеце.

У суботу кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу -3..+3°С, днём +4..+10°С. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер.

25 красавіка, у нядзелю, мокры снег, дождж. Ноччу -4..+1°С, днём +3..+9°С. Такі тэмпературны фон на 2-5 ніжэйшы за кліматычную норму для гэтых красавіцкіх дзён.

Пахаладанне пратрымаецца да сярэдзіны наступнага тыдня.

26 красавіка, у панядзелак, днём +3…+9°С.

27 красавіка днём +4..+11°С.

28 красавіка, у сераду, максімальная днём +12°С.

Паводле папярэдняга прагнозу, цяпла не чакацца да канца красавіка.