Будынак смаргонскай міліцыі.

У Смаргоні ўзбудзілі крымінальную справа аб абразе супрацоўніка Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.

«Светлы Шлях» са спасылкай на Смаргонскі РАУС паведаміў, што супраць пенсіянеркі ўзбудзілі крымінальную справа. Жанчына з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, што мае доступ да інтэрнэту, размясціла ў сацыяльнай сетцы каментарый абразлівага характару, які датычыўся супрацоўніка УУС Магілёўскага аблвыканкама.