Чыгуначны вакзал у Маладзечне. Фота history.rw.by.

Такое новаўвядзенне – ад 22 красавіка, паведамляе Беларуская чыгунка.

Цяпер на станцыях у Маладзечне і Смаргоні спыняюцца наступныя цягнікі:

№ 30/29 Калінінград-Масква – па станцыях Смаргонь і Маладзечна з магчымасцю праезду пасажыраў на участках Маладзечна-Масква і Масква-Смаргонь;

№ 80/79 Калінінград-Санкт-Пецярбург – па станцыях Смаргонь, Маладзечна, Крулеўшчына, Полацк, Шуміліна з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастку Смаргонь-Санкт-Пецярбург-Смаргонь;

№ 360/359 Калінінград-Адлер – па станцыях Смаргонь, Маладзечна, Барысаў з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастку Смаргонь-Адлер-Смаргонь.

 

• Текст доступен на языке: Русский