Фота jaay.ru.

Для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, «з улікам несяброўскіх дзеянняў у дачыненні да беларускага народа» ўрад устанавіў пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў ад 23 красавіка 2021 г. № 240, піша прэс-служба прэм’ер-міністра.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 30 сакавіка № 128 «Аб прымяненні спецыяльных мер», якім прадугледжваецца ўвядзенне забароны на ўвоз у Беларуь і рэалізацыю на яе тэрыторыі асобных груп тавараў (у тым ліку тавараў асобных вытворцаў), краінай паходжання якіх з’яўляюцца дзяржава і (або) аб’яднанне дзяржаў, якія прынялі рашэнне аб увядзенні спецыяльных мер у дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб або далучыліся да спецыяльных мер у дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб, прынятымі іншымі дзяржавамі і (або) іх аб’яднаннямі, піша tut.by.

У пералік забароненых тавараў ўнесены тавары груп кампаній LIQUI MOLY, «ŠKODA AUTO» і «BEIERSDORF» (гандлёвыя маркі «NIVEA», «EUCERIN», «LA PRAIRIE», «LABELLO», «HANSAPLAST», «FLORENA», «8X4» , «SKIN STORIES», «GAMMON», «TESA», «CHAUL», «COPPERTONE», «HIDROFUGAL», «STOP THE WATER WHILE USING ME»).

Пастановай таксама зацверджана Палажэнне аб парадку дзеянняў у дачыненні да забароненых тавараў.

Пры ўвозе ў Беларусь такія тавары будуць падлягаць зваротнаму вывазу з тэрыторыі краіны. Калі іх заўважаць у гандлёвых аб’ектах, на рынках, выставах, кірмашах, у інтэрнэт-крамах, асобам, якія іх прадаюць, будзе выдавацца прадпісанне на забарону іх рэалізацыі.

Пастанова не распаўсюджваецца на тавары, якія ў Беларусь будуць увозіць грамадзяне для асабістага карыстання, транспартныя сродкі, названыя ў пастанове, якія зарэгістраваныя ў дзяржавах – членах Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама транспартныя сродкі, якія часова ўвозяцца на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічна саюза.

Пастановай таксама вызначаны парадак рэалізацыі рэшткаў забароненых тавараў, увезеных у нашу краіну да ўступлення ў сілу пастановы.

Суб’екты гандлю, у якіх на дату ўступлення ў сілу пастановы будуць знаходзіцца рэшткі забароненых тавараў, прыпыняюць аптовы i (або) ознічны гандаль такімі таварамі і на працягу пяці рабочых дзён праводзяць інвентарызацыю іх рэшткаў і афармляюць інвентарызацыйны вопіс.