Тыя самыя львы. Фота аўтара.

Першы мой успамін пра мікрараён Гелянова адносіцца да 1948 года. Тады мы з сям’ёй прыехалі з Данбаса на радзіму бацькоў. Нашы сваякі жылі на вуліцы Маркава ў Маладзечне. Тады ж яны паказалі нам Гелянова.

Памятаю велічную трыумфальную арку паміж невысокіх дамоў і двух ільвоў, якія ляжалі на жываце каля аркі, нібы ахоўваючы яе. Родныя расказалі нам, што пры Польшчы тут быў вайсковы гарадок.

У Беразінскім. Фота аўтара.

Калі ў 1960 годзе мы назаўсёды пераехалі ў Маладзечна, ні аркі, ні львоў ужо не было. Арку знішчылі, а звяроў, як я даведаўся, перавезлі ў пасёлак Беразінскае, што ў Маладзечанскім раёне.

А так выглядалі львы яшчэ ў Гелянове. Старое фота даманструе падчас экскурсіі Уладзімір Садоўскі. Фота Аксаны Ярашонак.

Тут я і ўбачыў не так даўно знаёмых з дзяцінства львоў у пачатку алеі перад сельскім Домам культуры, дзе ладзілася мая выстава фотаздымкаў «Імгненні жыцця». І раптам падумалася: «А чаму б не вярнуць іх у Маладзечна?»

З’явіліся новыя звесткі пра Гелянова

 

• Текст доступен на языке: Русский