На узнагароджанні. Фота uomoik.gov.by.

20 красавіка ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць … » падвялі вынікі нацыянальнага конкурсу «Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць». Сярод пераможцаў конкурсу ёсць дзяўчына з Маладзечна.

У намінацыі «Моладзь за творчасць, ініцыятыву, развіццё» за свой малюнак дыплом другой ступені ад Міністэрства адукацыі атрымала Ульяна Трубач, навучэнка гімназіі № 10 з Маладзечна, паведамляюць ва Упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел пераможцы і прызёры конкурсу, запрошаныя госці – удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і  Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.