Фота YouTube.

Красавіцкая халадэча амаль на месяц адстае ад кліматычнага графіка. Сярэднясутачныя тэмпературы на 5-8 градусаў ніжэй за норму. У ападках увогуле пераважае снег. Апошні раз у 21 стагоддзі такі холад у канцы красавіка стаяў у 2005 годзе. Пра гэта расказалі Tut.by ў Белгідрамеце.

У аўторак, 27 красавіка, пахмурна, але з праясненнямі. Часам мокры снег і дождж.  Уначы ад -5 да +1ºC, максімальная днём +4…10ºC.

У сераду аблокаў і ападкаў стане менш. Кароткачасовыя дажджы. Уначы -2 … + 3ºC, удзень + 7 … 14ºC.

У чацвер, 29 красавіка, сітуацыя пачне змяняцца: з паўднёвага захаду Еўропы на Беларусь стане паступаць больш цёплая паветраная маса.

Удзень + 10 … 17ºC.

У пятніцу, у апошні дзень месяца, дажджы, навальніцы. Днём ад + 8°С па поўначы да + 22°С па поўдні.

Паводле папярэдняга прагнозу, у выхадныя ўсталюецца ўмерана цёплае надвор’е.

• Текст доступен на языке: Русский