Фота Маладзечанскага ГРАНС.

23 красавіка ў 18:27 паступіла паведамленне пра пажар па вуліцы Прытыцкага ў Маладзечне.

Неадкладна да месца выкліку былі накіраваныя падраздзяленні выратавальнікаў. Па прыбыцці ўстаноўлена, што гарыць бляшаны гаражны бокс. У выніку пашкоджаная маёмасць, сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная – падпал. Пацярпелых няма.

24 красавіка каля 18 гадзін паступіла паведамленне пра пажар на тэрыторыі «БелПрагрэсКомпані».

Прыбыўшыя да месца выкліку ратавальнікі ўстанавілі, што гараць драўляныя паддоны. Меркаваная версія ўзнікнення пажару – падпал або неасцярожнае абыходжанне з агнём, вінаватая асоба ўстанаўліваецца. У выніку пажару знішчана пяць драўляных паддонаў, закураная вонкавая цагляная сцяна будынка, пашкоджаны металапрофільны навес.

25 красавіка ў 5:15 раніцы паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Вязынка, у садовым таварыстве «Прамень».

Неадкладна да месца выкліку былі накіраваныя падраздзяленні выратавальнікаў. Па прыбыцці ўстаноўлена, што пажар адбыўся ў двух дачных дамах. Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія пажару – падпал. У выніку знішчаны адзін дом цалкам, у другім пашкоджаныя акно і ўваходныя дзверы.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Памятайце, за бяспеку прыходзіцца плаціць, за яе адсутнасць двойчы. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце на нумары 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.