Мікалай Стадуб. Фота uww.org.

Маладзечанскі барэц Мікалай Стадуб узяў бронзу на чэмпіянаце Еўропы па грэка-рымскай барацьбе.

Чэмпіянат Еўропы праходзіў у Варшаве 19-25 красавіка. Стадуб змагаўся ў катэгорыі да 97 кілаграмаў у грэка-рымскай барацьбе.

У кваліфікацыйным этапе маладзечанец перамог грузіна Георгія Мелію. У чвэрцьфінале перамог у схватцы з фінам Арві Савалайненам. У паўфінале саступіў венгру Балашу Кішу, а ў паедынку за бронзавы медаль перамог прадстаўніка Азербайджана Заміра Магамедава.

Нагадаем, што Мікалай Стадуб падпісаў ліст Свабоднага аб’яднання спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.