22 красавіка ў перыяд часу ад 15:35 да 16:37 знік партаманет у цягніку, што рушыў з Гудагая на Мінск.

Гэты партаманет належыць 45-гадоваму жыхару Мядзельскага раёна Аляксандру. Калі ён выйшаў з цягніка на станцыі Маладзечна, то заўважыў, што партаманета ўжо пры сабе няма. А ўнутры знаходзіліся дакументы, 1400 еўра і 115 долараў.

Мужчына падаў заяву ў міліцыю.

На наступны дзень каля шасці раніцы Аляксандру патэлефанавала на мабільны тэлефон 51-гадовая жыхарка Чысці Валянціна. Яна паведаміла, што знайшла ў электрычцы партаманет з дакументамі і грашыма.

У той жа дзень вярнула партаманет з усім змесцівам у поўным аб’ёме.

Ад 28 да 30 красавіка Маладзечанскі АУСТ будзе праводзіць прафілактычнае мерапрыемства з мэтай забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі пасажыраў.

Каб не стаць ахвярай на чыгунцы:

  • маёмасць захоўвайце пры сабе.
  • сумкі і чамаданы кладзіце пад сядзенні ці на спецыяльна адведзеныя для багажа месцы.
  • не пакідайце рэчы без нагляду.
  • не пакідайце рэчы незнаёмым.
  • не піце алкаголь у цягніку.

• Текст доступен на языке: Русский