Грамадзянін Нідэрландаў незаконна перасёк мяжу з Беларуссю, бо шукаў тут новае жыццё, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

Літоўскія пагранічнікі паведамілі беларускім, што ўбачылі невядомага раварыста ля мяжы. Ён незаконна перабраўся з Літвы ў Беларусь, а затым схаваўся ў лесе Астравецкага раёна.

У выніку парушальніка мяжы затрымалі. Ім аказаўся 48-гадовы грамадзянін Нідэрландаў. Замежнік расказаў, што хацеў пачаць новае жыццё ў Беларусі ці Расіі, але не мог трапіць у гэтыя краіны законна.

За парушэнне мяжы грамадзяніна Нідэрландаў чакае штраф і дэпартацыя, пасля якой ён не зможа трапіць у Беларусь 5 год.