На ЦТ у Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

На сайце Міністэрства адукацыі апублікавалі мінімальныя парогавыя балы, з якімі абітурыенты-2021 змогуць падаваць дакументы ў ВНУ і каледжы. Напрыклад, вынік ЦТ па рускай або беларускай павінен быць ад 10 балаў і вышэй.

Паводле звестак Міністэрства адукацыі, сёлета на платнае і бюджэт у ВНУ плануюць прыняць 54,9 тысячы абітурыентаў. Мінімальныя парогавыя балы, з якімі ў хлопцаў і дзяўчат будуць прымаць дакументы ў ВНУ і каледжы, засталіся такімі ж, як і ў 2020-м.

А менавіта:

  • ад 10 балаў па рускай або беларускай мовах (для будучых філолагаў — ад 25);
  • ад 20 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі;
  • ад 25 балаў па гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах;
  • ад 10 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, калі гэта другі профільны прадмет;
  • ад 15 балаў па гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах, калі гэта другі профільны прадмет.

Але па некаторых спецыяльнасцях у шэраг ВНУ абітурыенты змогуць падаваць сертыфікаты, нават калі набралі ад сямі балаў.

Дакументы з такімі вынікамі прымуць камісіі Ваеннай акадэміі, універсітэта МНС, Інстытута пагранічнай службы, ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ.