Мінздароўя пастанавіла выдаваць людзям, якія прайшлі вакцынацыю супраць COVID-19, «сертыфікат аб вакцынацыі».

Мяркуецца, што ён будзе неабходны для паездак за мяжу.

Сертыфікат будзе выдацца ў пункце правядзення вакцынацыі платна па жаданні грамадзяніна, які плануе выезд за межы краіны на працягу года.

У дакумент будзе  інфармацыя аб правядзенні прафілактычных прышчэпак супраць COVID-19, якая пацвярджае правядзенне вакцынацыі-1 і вакцынацыі-2.

У сертыфікаце ўказана наступная інфармацыя: назва арганізацыі аховы здароўя, дата нараджэння чалавека, а таксама назва вакцыны. Сертыфікат запаўняецца на рускай і англійскай мовах.

Цяпер прымяняюцца наступныя вакцыны:

Гам-кавід-вак, Расія (Спутнік V); Гам-кавід-вак (Беларусь), кітайская SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell).

Ускладненні – гэта самае страшнае пры каронавірусе. Айцішнік расказаў, чаму прышчапіўся ад кавіду-19

На Вілейшчыне пачалася масавая вакцынацыя ад каронавіруса. Глядзіце, куды звяртацца ахвотным

• Текст доступен на языке: Русский