Зборная Гродзенскай вобласці па баскетболе. Фота oblsport.grodno.gov.

21-25 красавіка ў Смаргоні прайшло Першынства Беларусі па баскетболе сярод дзяўчынак 2007-2008 гадоў нараджэння, паведамляе Упраўленне спорта і турызма Гродзенскага аблвыканкама.

У спаборніцтвах удзельнічалі 8 каманд — зборныя абласцей і дзве каманды Мінска.

У складзе гродзенскай каманды выступалі смаргонскія выхаванцы: Валерыя Лукашэвіч, Вольга Трыгрыбцава, Марыя Гуновіч, Алеся Талькоўская. Галоўным трэнерам гродненак выступіў смаргонец Валер Юрчанка.

Зборная Гродзенскай вобласці правяла тры пераможныя сустрэчы: з Гомельскай вобласцю — 72:31, Віцебскай — 125:16, Брэсцкай — 85:47. За першае месца ў выніку змагаліся каманды Гродзеншчыны, Гомельшчыны і дзве мінскія зборныя.

Зборная Гродзенскай вобласці не прайграла ні ў адной з сустрэч.

Смаргонка Алеся Талькоўская стала лепшым абаронцам турніру.