Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад 1 мая ў Беларусі вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ).

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павялічаць да 273,27 (цяпер – 262,87 рубля). Гэта прадугледжана пастановай Мінпрацы ад 21 красавiка № 28.

Новы памер БПМ будзе дзейнічаць да канца ліпеня.

Да памеры БПМ прывязаныя у тым ліку мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, некаторыя дапамогі на дзяцей, надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, людзям, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

 

• Текст доступен на языке: Русский