Фота lrc.com.ru.

Ад 1 мая ў Беларусі вырастуць памеры некаторых дапамог, якія падаюцца пры нараджэнні дзяцей. Гэта звязана з павышэннем бюджэту пражытачнага мінімуму, ад якога залежыць памер дапамог, паведамляе tut.by.

У грашовым выразе прыбаўка складзе ад 5,2 рубля і вышэй. Да прыкладу, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў на час выхавання дзіцяці да 3 гадоў вырасце на 5,2 рубля – да 136,64 рубля. На дзіця да 18 год, інфікаванага ВІЧ бацькі штомесяц будуць атрымліваць 191,3 рубля замест 184,01.

Аднаразовую дапамогу жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, вырасце да 273,28 рубля (цяпер – 262,87 рубля).

Ад першага мая вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму

• Текст доступен на языке: Русский