Фота belta.by.

Ашмянца будуць судзіць за разбітае шкло тытунёвага шапіка, якое ён выбіў падчас сваркі з дзяўчынай. Аб гэтым паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродненскага аблвыканкама.

4 красавіка каля трох гадзін ночы 26-гадовы ашмянец гуляў разам з дзяўчынай па Ашмянах. Падчас шпацыру пара пасварылася, а мужчына разбіў шкло ў тытунёвым шапіку.

Дзеянні маладога чалавека кваліфікавалі па частцы 1 артыкула 339 «Хуліганства». Раней хлопец не быў судзімы. Сума шкоды склала 200 рублёў.