Фота з суполкі "Анёл Паўночны Захад.

Знік 50-гадовы жыхар Вілейкі Юры Мікалаевіч Філімонаў. Мужчыну шукае Вілейскі РАУС і пошыкава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад».

Як паведамляюць валанцёры, віляйчук 20 красавіка пайшоў з дома па вуліцы Талстога ў невядомым кірунку. Да сёння месца яго знаходжання не вядомае.

Прыкметы мужчыны і тэлефоны, па якіх звяртацца, пазначаныя на фота.

• Текст доступен на языке: Русский