Аляксей Кудзін пачас разгона акцыі 10 жніўня ў Маладзечне. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Інфармацыю паведамляе SPORT.TUT.BY.

Дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, пацвердзілі, што Аляксей сапраўды атрымаў нядаўна дакументы на экстрадыцыю ў Беларусь.

Адвакаты Кудзіна пры гэтым выступаюць супраць яго выдачы і рыхтуюць зараз дакументы ў Еўрапейскі суд па правах чалавекам (ЕСПЧ).

Нагадаем, Аляксея Кудзіна затрымалі на акцыі пратэсту недалёка ад маладзечанскага гарадскога парку 10 жніўня. Адпусцілі 21 жніўня, узбудзіўшы ў яго дачыненні крымінальную справу і абраўшы меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

На судовае паседжаньне 19 лістапада Кудзін не з’явіўся. Яго жонка распавяла, што раніцай муж паведаміў, што з’язджае ў суд. Больш яна яго не бачыла, на тэлефонныя званкі ён не адказваў.

Пасля гэтага суддзя змяніла меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, а Аляксея Кудзіна афіцыйна абвясцілі ў вышук.

Кудзін ужо два месяцы знаходзіцца пад вартай у Расіі

У Маскве затрымалі байца Аляксея Кудзіна з Маладзечна

Кудзін: «Я галасаваў за Ціханоўскую»

Аляксей Кудзін даў першае інтэрв’ю пасля пераезду за мяжу