Фота minsknews.by.

27 красавіка работнікі хуткай медыцынскай дапамогі паведамілі ў міліцыю пра смерць 55-гадовага мужчыны на дарозе Маладзечна-Ілья, каля вёскі Самалі Маладзечанска раёна.

Па папярэдняй інфармацыі, раніцай, каля 10.00, мужчына ехаў на аўтамабілі «Газель» з боку Ільі ў кірунку Маладзечна. Каля вёскі Самалі машына з’ехала ў кювет і стукнулася ў прыдарожныя дрэвы. Кіроўца памёр.

Як расказалі ва Упраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці, на месца выязджала следча-аператыўная група. Прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, маладзечанскія следчыя праводзяць праверку здарэння.

Па папярэдняй інфармацыі, мужчына меў захворванне сэрца, што і стала прычынай здарэння.

Аднак дакладную прычыну смерці ўстановіць экспертыза.

• Текст доступен на языке: Русский