На месцы здарэння. Фота МНС.

28 красавіка, каля 20.00, выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна. Падраздзяленні МНС устанавілі, што гарыць адкрытым полымем аднапавярховы драўляны дом. Пажар заўважылі суседзі.

На месцы здарэння. Фота МНС.

На момант загарання ў доме былі двое дзяцей 12 і 3 гадоў. Яшчэ адно дзіця знаходзіўся ў суседзяў, яно не пацярпела. Бацькоў дома не было.

Да прыбыцця ратавальнікаў 12-гадовы падлетак выратаваў свайго меншага брата.

Адзін з відавочцаў, падбегшы да дома, убачыў, як хлопчык трымаў на руках дзіця. На твары і руках падлетка акрамя апёкаў былі парэзы, акно кухні было разбіта.

Відавочца забраў з рук хлопчыка дзіця, пасля чаго падлетак страціў прытомнасць.

Яго забрала брыгада хуткай дапамогі з апёкамі рознай ступені цяжкасці і парэзамі рук і твара. Стан вельмі цяжкі. Выратаванае дзіця не пацярпела.

Ліквідавалі пажар падраздзялення МНС. Агонь знішчыў дах, маёмасць, пашкодзіў сцены жылога дома. Прычына пажару высвятляецца.

• Текст доступен на языке: Русский