Фота Настассі УТКІНАЙ.

Стала вядома, колькі чалавек у Маладзечанскім раёне зрабілі прышчэпку ад каронавіруснай інфекцыі.

Па інфармацыі Маладзечанскага занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, па стане на 28 красавіка поўны курс вакцынацыі прайшлі 899 жыхароў Маладзечанскага раёна. Адной дозай вакцыны прышчапіліся 3236 чалавек.

У Маладзечанскім раёне праходзіць вакцынацыя насельніцтва супраць каронавіруснай інфекцыі. Вакцынацыя адбываецца на базе паліклінік №1, 2, 3 у два этапы — робяць дзве прышчэпкі з інтэрвалам у 21 дзень. Выкарыстоўваецца вакцына Гам-Кавід-Вак (гандлёвая марка «Спутнік V»).

Згодна з перапісам насельніцтва, дадзеныя якога прыводзіць Белстат, у Маладзечанскім раёне ў 2020 годзе зарэгістравана 132,6 тысяч чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский