Фота Настассі УТКІНАЙ.

Шэраг змяненняў чакае з надыходам мая. Расказваем падрабязней.

Ад першага мая вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму

Ад 1 мая ў Беларусі вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ).

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павялічаць да 273,27 (цяпер – 262,87 рубля). Гэта прадугледжана пастановай Мінпрацы ад 21 красавiка № 28.

Новы памер БПМ будзе дзейнічаць да канца ліпеня.

Да памеры БПМ прывязаныя у тым ліку мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, некаторыя дапамогі на дзяцей, надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, людзям, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

У Беларусі павышаюць дапамогі на дзяцей. Як яны зменяцца

Ад 1 мая ў Беларусі вырастуць памеры некаторых дапамог, якія падаюцца пры нараджэнні дзяцей. Гэта звязана з павышэннем бюджэту пражытачнага мінімуму, ад якога залежыць памер дапамог, паведамляе tut.by.

У грашовым выразе прыбаўка складзе ад 5,2 рубля і вышэй. Да прыкладу, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў на час выхавання дзіцяці да 3 гадоў вырасце на 5,2 рубля – да 136,64 рубля. На дзіця да 18 год, інфікаванага ВІЧ бацькі штомесяц будуць атрымліваць 191,3 рубля замест 184,01.

Аднаразовую дапамогу жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, вырасце да 273,28 рубля (цяпер – 262,87 рубля).

Павялічацца пенсіі

Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі прывязаныя да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму, які вырасце з наступнага месяца. У дадзеным выпадку гаворка не ідзе аб павышэнні з мая працоўных пенсій, іх у апошні раз паднялі з 1 снежня мінулага года. Ці будуць іх павышаць у маі, пакуль невядома.

Разам з тым у Беларусі трэці месяц запар падаюць рэальныя пенсіі.

Зменіцца мінімальны спажывецкі бюджэт

Ад 1 мая абновіцца памер мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп. Напрыклад, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек ад 1 мая складзе 444,22 рубля. Раней – 427,77 рубля.

Падаражае камуналка для «дармаедаў»

Ад 1 мая людзі, не занятыя ў эканоміцы, па поўнай цане будуць плаціць за ацяпленне і газ, калі ён выкарыстоўваецца для абагрэву. Цяпер жыхары аплачваюцьь каля 20% ад рэальных выдаткаў па цеплазабеспячэння. Аплата за гэтую паслугу для беспрацоўных вырасце прыкладна ў пяць разоў.

Запусцяць атракцыёны і фантаны

Традыцыйна 1 мая – дзень, калі паркі пераходзяць на летні рэжым працы. Гэта значыць, у Маладзечне пачнуць працаваць фантаны. А таксама атракцыёны ў парку Перамогі.

Як будуць працаваць у рэгіёне бальніцы, паліклінікі і аптэкі на майскія святы

Мінздароўя расказала, як арганізуюць аказанне медыцынскай дапамогі людзям у выхадныя і святочныя дні ў маі.

Бальніцы 1, 9, 11 мая будуць працаваць па графіку святочнага дня, 2 мая — выхаднога, 8 і 15 мая — суботняга і 10 мая — па графіку рабочага дня.

Змены закрануць таксама паліклінікі, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі, магазіны медтэхнікі.

1, 9 і 11 мая яны будуць працаваць як у святочны дзень, 2 мая — як у выхадны, 8 і 10 мая — па графіку суботы, а 15 мая — па графіку рабочага дня.

• Текст доступен на языке: Русский