Фота belta.by.

Маладзечанская міліцыя раскрыла крадзеж мапеду, дзякуючы відавочцу, які запісаў нумар машыны, куды загрузілі байк. Пра здарэнне паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

У 20-гадовага маладзечанца скралі мапед, які быў прыпаркаваны каля дарогі па вуліцы Францыска Скарыны. Міліцыянеры высветлілі, што мапед знік тыдзень таму. Відавочца запісаў нумар аўтамабіля, куды невядомыя загрузілі мапед.

Уладальнікам аўтамабіля аказаўся 27-гадовы жыхар Алёхнавічаў. Па яго словах, ён размесціў аб’яву аб пакупцы мотатэхнікі ў сацсетках і з ім звязаўся мужчына, які прапанаваў набыць мапед за 300 рублёў. Падчас пакупкі сказалі, што дакументы і ключы на мапед згублены, таму кошт мапеду знізілі да 100 рублёў. У хуткім часе мапед прадалі іншаму чалавеку.

Прадаўцом мапеда аказаўся 18-гадовы маладзечанец. Ён прызнаў віну і патлумачыў, што яму былі патрэбныя грошы.

Па здарэнню ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса «Крадзеж».