Дом у Балашах, дзе здарыўся пажар. Фота забяспечанае Анастасіяй Швайбовіч.

29 красавіка, каля 17.00, выратавальнікам Вілейскага РАНС паведамілі пра загаранне жылога дома ў вёсцы Балашы Крывасельскага сельсавета, расказала афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.

На месцы спецыялісты МНС заўважылі задымленне ў жылым доме. З палаючага пакоя ратавальнікі вынеслі на вуліцу ў несвядомым стане 55-гадовага гаспадара. Да прыбыцця брыгады хуткай медыцынскай дапамогі работнікі МНС рэанімавалі пацярпелага.

Медыкі, што прыбылі на месца пажару канстатавалі смерць мужчыны.

Пажар ліквідавалі выратавальнікі. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі, закурыў сцены ў доме.

Прычына пажару высвятляецца. Адна з разгляданых версій – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

• Текст доступен на языке: Русский