Фота moscowseasons.com.

2 мая, праваслаўныя будуць адзначаць Вялікдзень.

У Мінздароўі раяць, у выпадку кашалю, насмарку, павышанай тэмпературы і іншых сімптомаў захворвання не ісці на набажэнства.

У выпадку ж наведвання царквы трымацца дыстанцыі 1-,1,5 метра, быць у масках.

Святарам і работнікам царквы трэба праводзіць вільготную прыборку памяшканняў, у ліку з ужываннем сродкаў дэзінфекцыі.

Акцэнт трэба рабіць на апрацоўцы кантактных паверхняў: дзвярных ручак, парэнчаў, мэблі агульнага карыстання, месцаў для напісання запісак, скрынак і г.д.

Таксама рэкамендуецца апрацоўваць дэзсродкамі іконы ў храме, да якіх прыкладваюцца прыхаджане, але самім наведнікам па магчымасці ўстрымацца ад прыкладання да іх, замяніўшы гэта паклонам.

Рэкамендуецца таксама абмежаваць колькасць наведвальнікаў (не больш за 50 % ад запаўняльнасці) або арганізаваць аўдыё-, відэатрансляцыі набажэнстваў.

• Текст доступен на языке: Русский