На месцы здарэння.

Аварыя здарылся ўчора, 30 красавіка, каля 16.00, на вуліцы Будаўнікоў. пацярпела дзяўчынка-пешаход.

Жыхарка Маладзечна ехала на аўтамабілі «Хонда» па Будаўнікоў у напрамку вуліцы Хмяльніцкага ў напрамку вуліцы Скарыны.

– Паблізу дома 4 яна не саступіла дрогі пешаходу – 11-гадовай дзяўчынцы, якая пераходзіла дарогу злева на права па ходзе руху аўтамабіля на нерэгуляваным пешаходным пераходзе, – паведаміла карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза. 

Дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні. Дзіця шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай бальніцы Маладзечанскай ЦРБ. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Гэта пятае ДТЗ за год на Маладзечаншчыне з удзелам дзіцяці.

ДАІ пераканаўча просіць кіроўцаў няўхільна выконвваць ПДР пры праездзе пешаходных пераходаў і манеўрах у дварах, а пешаходаў пры руху ў цёмны час – выкарыстоўваць на адзенні флікеры і светлаадбівальныя камізэлькі.

Пры пад’ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да прыпынку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спынілася, стаіць ці замарудзіла рух машына, то кіроўцы іншых аўто, якія рухаюцца па суседніх палосах у спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.

Паважаныя жыхара Маладзечаншчыны! Будзьце вельмі ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі па пешаходным пераходзе. Трэба ўвесь ўсведамляць тую небяспеку, якой пешы ўдзельнік руху падвяргае сябе. Так пешаходы часам забываюць, што нават на пешаходным пераходзе яны абавязаны пераходзіць праезную частку, пераканаўшыся, што гэты выхад для іх бяспецы. Маючы перавагу, пешаход абавязаны быць вельмі уважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і навушнікі.

Фота з месца здарэння забяспечаныя Дынай Галуза.