Ілюстрацыйнае фота nat-geo.ru.

Днямі ў Вілейскім доследным лясгасе палічылі некаторых жывёл. Вынікамі падліку з карэспандэнтам падзяліўся вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Юры Самуйлаў.

Найбольш у лясах Вілейшчыны казуль – іх 400. А вось ваўкоў можна лічыць рэдкімі жывёламі. Гэтых драпежнікаў налічылі шэсць. Янотаў на Вілейшчыне не заўважылі ніводнага.

Рысяў – пяць. Гэтых прадстаўнікоў Чырвонай кнігі ў Вілейскім доследным лясгасе палічылі для Нацыянальнай акадэміі навук.

Пра тое, якімі спосабамі лічаць дзікіх жывёл у лесе, чытайце тут.

Інфаграфіка аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский