Такое пытанне ўзнікае ў кожных мамы і таты, калі ў сям’і з’яўляецца дзіця.

Усе ведаюць, што для гэтага існуе тэрмометр. Але калі прыходзіш у аптэку, аказваецца, што выбраць правільны градуснік – гэта цэлы квэст. Давайце разам разбяром, якія ёсць тэрмометры, чым яны адрознівацца і якія плюсы і мінусы ў кожнага з тыпаў.

  1. Ртутныя тэрмометры

Уяўляюць сабой шкляную колбу і капіляр, у якім знаходзіцца ртуць.

  • + Дакладнасць.
  • + Нізкая цана.
  • + Універсальнасць спосабаў вымярэння – у роце, у прамой кішцы, падпахавай упадзіне).

Мінусы:

  • – Небяспека атруціцца ртуццю. Амерыканская акадэмія педыятрыі настойліва не рэкамендуе трымаць дома ртутныя тэрмометры.
  • – Працягласць вымярэння – аптымальныя лічбы: 7-10 хвілін.
  1. Электронныя (лічбавыя) тэрмометры

У канструкцыю ўбудаваны адмысловы адчувальны датчык, які вызначае тэмпературу цела. Пасля гэтага вынік выводзіцца лічбамі на экран. Сярод іх вылучаюць:

* Мультыфункцыянальны тэрмометр – паказвае тэмпературу таго ўчастка, куды прыкладзены датчык на канцы тэрмометра. Звычайна гэта прамая кішка, рот, падпахавая вобласць. Для вымярэння тэмпературы ў роце і прамой кішцы трэба выкарыстоўваць розныя тэрмометры. Маркіроўка аб пераважным спосабе выкарыстання ёсць на ўпакоўцы.

Плюсы:

  • + Прадаецца паўсюль.
  • + Просты ў выкарыстанні.

Мінусы:

  • – Некаторыя мадэлі трэба ўтрымліваць яшчэ некаторы час пасля сігналу.
  • – Ненадзейны – дае высокую дакладнасць толькі пры ўвядзенні градусніка ў прамую кішку (рэктальны метад).

* Тэмпаральны тэрмометр – вылічвае цеплавыя хвалі ад скроневай артэрыі.

Плюсы:

  • + Просты ў выкарыстанні.
  • + Хуткае вымярэнне.
  • + Можа дакладна памераць тэмпературу і нованароджанаму, і дзіцяці да трох месяцаў жыцця.

Мінусы:

  • – Высокая цана.
  1. Інфрачырвоныя тэрмометры

Працуюць па прынцыпе вымярэння тэмпературы інфрачырвонага выпраменьвання, якое ідзе ад чалавечага цела. Сярод іх вылучаюць:

* Тымпанічны тэрмометр – вылічвае інфрачырвоныя цеплавыя хвалі ад барабаннай перапонкі. Выкарыстоўваецца для дзяцей ад шасці месяцаў жыцця.

Плюсы:

  • + Пры правільнай тэхніцы прымянення – высокая дакладнасць.

Мінусы:

  • – Высокая цана.
  • – Неабходная правільная ўстаноўка ў вонкавы слыхавы праход для дакладнага вымярэння – лішак вушной серы, запаленчыя працэсы, анатамічныя асаблівасці пабудовы вонкавага слыхавога праходу скажаюць вынік.

* Бескантактны інфрачырвоны тэрмометр

Плюсы:

  • + Вымярае тэмпературу на адлегласці чаго заўгодна – чалавека, ежы, паветра, вады.
  • + Хуткасць вымярэння складае пяць секунд.

Мінусы:

  • – Калі не захоўваць адлегласць да аб’екта, то недакладны.
  • – Высокая цана.
  1. Тэрмометры–пустышкі

Нагадваюць па форме дзіцячую пустышку, толькі ў яе ўмантаваны спецыяльны датчык для вымярэння тэмпературы. Могуць быць латэксныя або сіліконавыя.

Плюсы:

  • + Зручна і звыкла памераць тэмпературу дзіцяці з-за формы.

Мінусы:

  • – Недакладнасць вымярэння, таму што дзіця не можа ўтрымаць яе ў роце патрэбны час – тры-пяць хвілін.
  1. Тэмпературныя індыкатары/палоскі/налепкі. Яны маюць цяплоадчувальныя элементы.

Плюсы:

  • + Проста выкарыстоўваць.
  • + Зручна выкарыстоўваць у якасці скрынінга.
  • + Хуткасць вымярэння складае адну–тры хвіліны.

Мінусы:

  • – Недакладнасць вымярэння.
  • – Складана знайсці ў аптэках.

Альтэрнатывай дастаткова небяспечным, але дакладным ртутным прыборам з’яўляюцца тэрмометры, дзе замест ртуці выкарыстоўваюць іншы метал – нетаксічны галістан. Знешне выглядаюць як ртутныя, але адрозніваюцца зялёнай маркіроўкай, якая азначае, што прыбор бяспечны і экалагічны.

Шаноўныя бацькі, які б тып тэрмометра вы ні выбралі, варта не забываць пра тое, што лячыць трэба дзіця, а не лічбы на градусніку. Нашмат важней, як дзіця сябе адчувае, паводзіць і як выглядае пры павышанай тэмпературы.

Матэрыял падрыхтавалі Вікторыя ЗАРЫХТА, доктар-педыятр дзіцячай бальніцы Маладзечанскай ЦРБ, і Ганна РУБАН, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры педыятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.