Дом, у якім здарыўся пажар. Фота з сайта МНС.

1 мая, каля 18.20 выратавальнікам паведамілі пра загаранне жылога дома ў аграгарадку Нарач (раней Кабыльнік). Не месцы спецыялісты заўважылі задымленне ўнутры жылога дома. На момант узнікнення загарання ў доме быў гаспадар, пенсіянер.

Агонь пашкодзіў пасцель. Фота з сайта МНС.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС мясцовы жыхар, сусед, які быў у сваім двары, адчуў пах гары, пабег да суседзяў і праз незачыненыя дзверы ўвайшоў у задымлены дом. На падлозе жылога пакоя мужчына заўважыў гаспадара і вывеў яго на вуліцу.

У выніку пажару пашкоджаная пасцель. Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

• Текст доступен на языке: Русский