Прыблізна так выглядала б арка, калі б захавалася да нашых дзён. Мантаж Уладзіміра Садоўскага.

Краязнаўца Уладзімір Садоўскі з дапамогай камп’ютэрнай праграмы для краязнаўчых даслеванняў малюе 3D-мадэлі будынкаў, у тым ліку і страчаных.

Так, ён намаляваў мадэль трыўмфальнай аркі ў гонар Пілсудскага, што стаяла ў былым вайсковым гарадку Гелянова. Згодна з планамі, яна месцілася паміж двух афіцэрскіх дамоў.

Дамы захаваіся да сёння, а вось арку, пабудаваную ў 1929, знеслі на пачатку 1960 гадоў. Палічылі, што яна перашкаджала дарожнаму руху. А тады як раз пабудавалі новую дарогу на Валожын.

Мадэль краязнавец «уставіў» у сённяшняе асряродзе мікрараёна Гелянова, таму можна ўявіць, як глядзеўся б помнік, калі б захаваўся да нашых дзён.

Дзе падзеліся львы з мікрараёна Гелянова ў Маладзечне

З’явіліся новыя звесткі пра Гелянова

У Маладзечне Уладзімір Садоўскі пазнаёміў наведнікаў з міжваеннай архітэктурай былога гарнізона ў Гелянове

• Текст доступен на языке: Русский