Ашмянка Лізавета Матарас пабіла некалькі рэкордаў на чэмпіянаце Беларусі па класічным паўэрліфцінгу.

Лізавеце — 15 год. Яна ўжо майстар спорту.

На чэмпіянаце Беларусі ашмянка перамагла сярод дзяўчат ва ўзроставай катэгорыі да 18 год у вагавай катэгорыі да 43 кг. Таксама Лізавета стала пераможцам сярод жанчын (узроставая катэгорыія ад 23 год) у вагавай катэгорыі да 47 кг.

Падчас гэтых спаборніцтваў атлетка з Ашмянаў устанавіла пяць рэкордаў Беларусі, а два з іх перавысілі рэкорды свету і Еўропы.

У абсалютных першынстве сярод жанчын, якія прынялі ўдзел у чэмпіянаце Беларусі, Матарас заваявала срэбны медаль. Пакуль ашмянка не з’яўляецца самай моцнай сярод юніёрак, але ўваходзіць у тройку мацнейшых жанчын.

Напрыканцы мая Лізавета Матарас будзе ўдзельнічаць у Міжнародным адкрытым турніры памяці Сяргея Кузняцова па жыме штангі лежачы. Спаборніцтвы адбудуцца ў Брэсце. Пасля дзяўчына паедзе на чэмпіянат свету па паўэрліфцінгу ў Мінск напрыканцы верасня.

Трэнер спартсменкі Міхаіл Станкевіч чакае на чэмпіянаце свету ад Матарас толькі перамогі, бо яго падапечная з’яўляецца мацнейшай сярод дзяўчат да 18 год у вагавай катэгорыі да 43 кг.

Сусветныя рэкорды, якія дзяўчына пабіла на чэмпіянаце

Сярод пабітых рэкордаў ёсць прысяданні з вагай 108.5 кг, а рэкорд свету складае 108 кг.

Таксама пабіты рэкорд свету ў суме трохбор’я — 291.5 кг, рэкорд свету — 291 кг.

• Текст доступен на языке: Русский