Фота The New York Times.

У Беларусі плануюць даваць аплачваемы выхадны для праходжання дыспансерызацыі і скараціць працоўны дзень для шматдзетных бацькоў, паведаміла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

– Зараз абмяркоўваем магчымасць уключэння такой нормы, па якой работніку даваўся і аплачваўся адзін дзень на праходжанне дыспансерызацыі, – сказала Касцевіч.

Гэта абумоўлена, па яе словах, вялікім разрывам у працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі ў нашай краіне.

Абмяркоўваецца таксама пашырэнне магчымасцяў для шматдзетных бацькоў. Плануецца даць ім выбар – скараціць працоўны дзень на адну гадзіну, альбо выкарыстаць дадатковы выхадны на тыдзень.

Унесці папраўкі ва ўрад плануецца ў верасні, а ў снежні яны павінны трапіць у Палату прадстаўнікоў. Як сказала міністр, уступіць у сілу яны могуць ужо са студзеня 2023 года.

Сітуацыі на рынку працы Касцевіч назвала стабільнай. Агульны ўзровень беспрацоўя сярод працаздольных беларусаў – 4%, ёсць галіны, дзе прыём перавышае звальненне.

• Текст доступен на языке: Русский