2 мая ў садовым таварыстве «Вясёлка БелаўтаМАЗ», паблізу вёскі Баяры на Маладзечаншчыне, гарэла лазня памерамі 3,5х5 метраў, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

68-гадовага гаспадара забралі ў бальніцу з тэрмічнымі апёкамі галавы і рук.

Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены лазні знутры. Прычыну пажару высвятляюць. Дапускаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём, а менавіта пакінутыя без нагляду вуглі ў металічнай ёмістасці.

У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112. Паведаміце пра надзвычайную сітуацыю, назавіце дакладны адрас і свае асабістыя дадзеныя. Каліняма пагрозы жыццю, а ўзгаранне на пачатковай стадыі, прыступайце, пры неабходнасці, да эвакуацыі людзей і да тушэння пажару першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Фотаздымкі забяспечаныя Марынай Ганчаровай.

• Текст доступен на языке: Русский