Першае пасяджэнне па справе напачатку красавіка. Фота Алеся Капуцкага, «Вясна».

У судзе Маладзечанскага раёна разглядзелі крымінальную справу аб блакаванні чыгункі ў дачыненні да двух жыхароў Радашкавічаў.

Суддзя — Вольга Дубовік, дзяржаўны абвінаваўца — Святаслаў Цітовіч.

Жыхароў Радашкавічаў Сяргея Шабуню і Павела Федукевіча абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • частка 1 артыкул 14 «Замах на злачынства»
  • частка 1 артыкул 309 «Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін»

11 лістапада 2020 года Шабуня і Федукевіч разам выпівалі і пасля вырашылі паспрабаваць схему замыкання рэек. Планавалі зрабіць гэта ў Вязанцы, узялі тросік і прыехалі да чыгункі на аўтамабілі Шабуні. На пуці накінулі тросік, пачалі сыходзіць, аднак на месцы здарэння іх затрымалі супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС. Па матэрыялах справы, блакавання чыгуначных пуцей не адбылося, а чыгунка шкоды не панесла.

Абодва падсудных прызналі віну.

3 мая 2021 года суддзя Дубовік прызнала Шабуню і Федукевіча вінаватымі. Абодвум прызначылі 1 год і 9 месяцаў калоніі.

• Текст доступен на языке: Русский