Раніца 2 мая ў дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры «Надзея», што на Вілейшчыне, пачалася своеасабліва. Усіх, хто ішоў на сняданне, на ўваходзе ў сталовую сустракалі… анёлы.

А дакладней, дзяўчынкі, апранутыя ў касцюмы анёлаў. Яны віншавалі са святам, кожнаму ўручалі яйко. А сталовую ў гэты дзень упрыгожылі зелянінай.

– Ужо гадоў дзесяць, а можа, і болей, у «Надзеі» так святкуюць Вялікдзень, – расказала карэспандэнту спецыяліст па сувязях з грамадскасцю цэнтра Таццяна Майсак. – Гэта традыцыя для ўсіх тых, хто адпачывае і папраўляе здароўе ў «Надзеі» на Вялікдзень. Ладзім святочны сняданак, упрыгожваем сталы. А ўсіх, хто заходзіць у сталовую, сустракаюць святочна апранутыя дзяўчынкі з кошыкамі.

Фота

• Текст доступен на языке: Русский