Фота з архіва "РГ"

На Міншчыне шосты раз правялі конкурс «Дзівосны свет дзяцінства» сярод устаноў дашкольнай адукацыі, паведамляюць ва Упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама. Перамогу атрымалі некалькі садкоў з нашага рэгіёна.

Ва ўсіх трох намінацыях адзначыўся Вілейскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. За тэатральны куток у групе ўстанова атрымала другое месца, за тэатральную студыю – таксама другое, а за тэатральную пляцоўку на ўчастку- трэцяе.

Першае месца за тэатральны куток атрымаў дзіцячы сад №28 з Маладзечна, а трэцяе – цэнтр развіцця «Расінка» з Валожына.

Дыплом трэцяй ступені за тэатральную студыю – у чысцінскага садка №2.

• Текст доступен на языке: Русский