На месцы здарэння. Фота МНС.

Хлопчык знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, у дадзены момант ён нетранспартабельны, расказаў галоўны доктар бальніцы хуткай меддапамогі Мінска Андрэй Барысаў.

Па словах доктара, стан хлопчыка на асабістым кантролі Лукашэнкі.

– Даручана зрабіць усё неабходнае для стабілізацыі стану дзіцяці, – распавёў с Андрэй Барысаў. – Цяпер галоўнае – час. Усе працэдуры праводзяцца ў поўным аб’ёме. У тым ліку і хірургічнае лячэнне. Наладжаны кантакт з калегамі з Расіі, штодня праводзяцца кансіліумы, у тым ліку і пашыраныя з удзелам вядучых расійскіх спецыялістаў. Безумоўна, дынаміка станоўчая ёсць, ён стаў больш стабільны. Уся наша праца на гэта нацэлена.

• Текст доступен на языке: Русский