ФК «Маладзечна» і ФК «Астравец» могуць не згуляць у наступныя выхадныя кубкавыя сустрэчы. Аб гэтым паведамляе журналіст Дмітры Сельвеструк у сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, на мінулых выхадных пачаўся чэмпіянат другой лігі. Матч з удзелам маладзечанцаў быў адменены, бо каманда з Беразіно не прыехала на сустрэчу. Такім чынам, маладзечанскія футбалісты заслужылі тэхнічную перамогу з лікам 3:0. А астраўчане перамаглі «Слонім-Сіці» з лікам 5:0.

У гэтыя выхадныя — 8 і 9 мая — пройдуць кубкавыя матчы. «Маладзечна» павінна згуляць з «Коласам», а «Астравец» са «Слонім-Сіці».

— На уік-эндзе на Кубак Беларусі ў «горад солнца» павінен заглянуць «Колас» з Чэрвеня. Але з гэтым ёсць праблемы. Магчыма, што «Колас» возьме прыклад суседзяў і не паедзе «атрымліваць па арэхах», — паведаміў Сельвеструк.

Журналіст таксама ўдакладніў, што падобная сітуацыя і з матчам «Астравец» — «Слонім-Сіці». Магчыма, што сапернікі астраўчан не прыедуць на гульню.