belnovosti.by

4 мая каля 11.00 на скрыжаванні вуліц Партызанскай і Маркава ў Вілейцы здарылася ДТЗ, у якім пацярпела жанчына-пешаход, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

73-гадовы жыхар Вілейшчыны на аўтамабілі «Форд Эскейпа», выязджаючы з другараднай дарогі, не саступіў  машыне «Опель Астра», якая ехала па галоўнай дарозе. У выніку аўтамабілі сутыкнуліся. За рулём «Опеля» быў 33-гадовы віляйчук.

У выніку ДТЗ «Форд» ад сутыкнення выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе наехаў на 61-гадовую мясцовую жыхарку. Жанчыну з траўмамі шпіталізавалі. Кіроўцы ў ДТЗ не пацярпелі.

• Текст доступен на языке: Русский