Фердынанд Рушчыц. Зямля

2 мая ў Багданаве, што ў Валожынскім раёне, адкрылі помнік мастаку Фердынанду Рушчыцу, – паведамляе instytutpolski.pl.

Аўтарам бюста з’яўляецца вядомы беларускі скульптар, ураджэнец Ракава, Валяр’ян Янушкевіч, праект фінансаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Помнік мастаку аўтарства Валяр’яна Янушкевіча. Фота instytutpolski.pl.

Урачыстая цырымонія адбылася ў прысутнасці прадстаўнікоў Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, Польскага Інстытута і мясцовай грамадскасці.

Багданава – месца нараджэння мастака. Тут быў родавы маёнтак Рушчыцаў. У дзяцінстве і ў дарослым жыцці мяняў шмат месцаў жыхарства. Але напрыканцы вярнуўся ў родавае гняздо – Багданава. Тут і памёр у 1936 годзе. Пахаваны на мясцовых могілках.

Вядомы як мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. У творчасці ўвасабляў  традыцыі беларускага, рускага, польскага, французскага мастацтваў. Аказаў пэўны ўплыў на развіццё жанру пейзажу.

• Текст доступен на языке: Русский