Фота belta.by.

Больш за 80 былых беларускіх сілавікоў пазбаўленыя званняў за ўчынкі, якія іх дэскрэдытуюць, піша БелТА.

4 мая Лукашэнка падпісаў указ №174, у адпаведнасці з якім больш за 80 былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў пазбаўленыя воінскіх і спецыяльных званняў.

Згодна з заканадаўчымі актамі Беларусі вайскоўцы і супрацоўнікі сілавых ведамстваў, у тым лiку, якiя знаходзяцца ў запасе або знаходзяцца ў адстаўцы, могуць быць пазбаўленыя воінскага (спецыяльнага) звання па рашэнні кіраўніка дзяржавы.

У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў краіне з мэтай яе дэстабілізацыі асобныя вайскоўцы і супрацоўнікі сілавых ведамстваў нагняталі пратэсныя настроі ў грамадстве, арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, размяшчалі ў інтэрнэце экстрэмісцкія матэрыялы, заклікалі да радыкальных дзеянняў, публікавалі асабістыя дадзеныя дзяржаўных служачых, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачваннямі, абразамі і пагрозамі ў іх адрас. Дыскрэдытуючы гонар і годнасць вайскоўца і супрацоўніка, праяўлялі знявагу дзяржаўных сімваалаў, выкідалі службовыя пасведчанні, здымалі пагоны, адмаўляліся ад выканання службовых абавязкаў. У дачыненні да шэрагу з іх узбуджаны і расследуюцца крымінальныя справы, у тым ліку за арганізацыю актаў тэрарызму.

Такія дзеянні не сумяшчальныя са статусам вайскоўца і супрацоўніка сілавога ведамства. З улікам характару і ступені цяжкасці учыненых супрацьпраўных дзеянняў кіраўнікі сілавых ведамстваў устаноўленым парадкам ініцыявалі перад кіраўніком дзяржавы пытанне аб пазбаўленні пералічаных ва ўказе асоб воінскіх і спецыяльных званняў.

• Текст доступен на языке: Русский