Дом, які хацеў падпаліць фігурант. фота РАУС Маладзечна.

У судзе Маладзечанскага раёна разглядзелі справу ў дачыненні да мужчыны, які ўзімку спрабаваў падпаліць дом цешчы. Яму далі тры тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога суда.

Прысуд мужчыне вынеслі 4 мая. Яго абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • частка 1 артыкул 14 «Замах на злачынства»;
  • частка 2 артыкул 218 «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».

Маладзечанскі суд пастанавіў прызнаць мужчыну вінаватым. Яму прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Што здарылася

Як паведамляла прэс-служба УУС Мінаблвыканама, 30 студзеня 2021 года абвінавачваемы ў стане алкагольнага ап’янення знаходзіўся ў двары прыватнага дома ў Маладзечне. Ён наўмысна з дапамогай бензіна і запальнічкі падпаліў сцяну дома, які належыў пацярпелай — яго цешчы. Пажар хутка патушылі суседзі.

Прысуд не набыў законнай сілы, ён можа быць абскарджаны альбо апратэставаны.