Месца, дзе здарыўся наезд.

ДАІ Маладзечна шукае відавочцаў аварыі 2 красавіка, у якой пацярпеў пешаход.

У  гэты дзень каля 7.35 56-гадовы кіроўца на «Пежо 206» ехаў па правай паласе руху з боку Маладзечна ў бок Мінска па трасе Р-28. У межах вёскі Крыніца ён наехаў 47-гадовага пешахода на пераходзе. У пацярпелага – цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Просьба сведак і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Дудко, 1- 18 або па тэлефонах (8 0176) 74-01-40, 74-01-43 ці 102.