Ад 7 мая прызначаць новага начальніка аддзела будаўніцтва Вілейскага райвыканкама. Ім стане Яўген Жаўняровіч з Мядзела, расказалі ў аддзеле кадравай работы райвыканкама.

Да прызначэння Яўген Алегавіч працаваў інжынерам па кадастры ДУП «Мядзельскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм».

Нагадаем, што ранейшы начальнік аддзела Дзмітры Гарланаў сышоў з пасады сёлета ў сакавіку. Абавязкі начальніка выконвала супрацоўніца аддзела Алена Лях.

• Текст доступен на языке: Русский