Пяты затрыманы па справе Зянковіча і Фядуты аказаўся 35-гадовым дальнабойшчыкам з Нарачы, паведамляе «Наша Ніва».

Дзяніс Краўчук родам з Мядзельшчыны, скончыў БДУ па спецыяльнасці «Ядзерная фізіка». Восенню 2020 года ўладкаваўся дальнабойшчыкам у Літве, вярнуўся ў пачатку красавіка 2021, каб працягнуць візу.

26 красавіка супрацоўнікі КДБ затрымалі Дзяніса Краўчука. Аб гэтым «Нашай Ніве» паведаміла маці мужчыны. У доме, гаражы, падвале і машыне правялі ператрус.

Краўчук праходзіць па артыкуле 357 «Змова ці іншая дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

Перад прэзідэнцкімі выбарамі ў мінулым жніўні Краўчука затрымалі і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Ён адбываў суткі ў камеры разам з Юрасём Зянковічам, якога затрымалі за пратэсную акцыю ў Мядзелі 9 жніўня.

«Наша Ніва» дадае, што Краўчук мог даглядаць дом Зянковіча на Мядзельшчыне, пакуль гаспадар жыў у ЗША.